Усе навіны

Экс-гулец мінскага «Дынама» Эду: «Мая дачка вельмі любіла паркі і «Макдональдс» у цэнтры сталіцы Беларусі»

18 красавіка, 23:58

Бразільскі экс-нападаючы мінскага «Дынама» Эду падзяліўся ўспамінамі пра Беларусь.

Эду выступаў за каманду з 2005-га па 2008 год.

– Вы любілі наведваць тэатры, рэстараны, гуляць па парку імя Горкага, а ваша дачка Эдуарда любіла ездзіць у метро. Сумуеце па тых часах?

– Вядома! Мая дачка, калі была ў Менску, вельмі любіла паркі і «Макдональдс» у цэнтры горада. Цяпер ёй ужо 28. Але для мяне Эдуарда заўсёды будзе маленькай дзяўчынкай. Яна працуе архітэктарам, стала вялікім прафесіяналам у сваёй сферы. У яе вельмі добры муж, думаю, хутка будуць і ўнукі. Дай бог – футбалісты.

– Халоднае надвор'е цяпер ужо складана ўявіць? Памятаеце сваю першую рэакцыю, калі ўбачылі снег?

– О, гэта было вельмі прыгожа! Але цяжка, калі такія ўмовы. І не толькі для мяне - для ўсіх. Гэта моцна адрозніваецца ад нашага трапічнага клімату. Дарэчы, дачка любіла зіму – бегала па снезе, каталася на каньках, – сказаў Эду.