Tribuna/Футбол/Блогі/Хаві нарэшце выйграў першы трэнерскі трафей з «Барсай» – не пакінуў шанцаў «Рэалу» у фінале Суперкубка Іспаніі

Хаві нарэшце выйграў першы трэнерскі трафей з «Барсай» – не пакінуў шанцаў «Рэалу» у фінале Суперкубка Іспаніі

Мяч Бензема ў кампенсаваны час не сапсаваў каталонцам свята.

16 студзеня 2023, 08:25
Хаві нарэшце выйграў першы трэнерскі трафей з «Барсай» – не пакінуў шанцаў «Рэалу» у фінале Суперкубка Іспаніі

«Барселона» выйграла Суперкубак Іспаніі – абгуляла мадрыдскі «Рэал» з лікам 3:1 на стадыёне ім. Караля Фахда ў Эр-Рыядзе, Саудаўская Аравія.

🔸 За «Рэал» не маглі праз пашкоджанні згуляць Давід Алаба, Лукас Васкес і Арэльен Тчуамені, у «Барсы» кадравых праблем не было.

Асноўныя склады выглядалі так:

🔸 Лік ужо на 33-й хвіліне адкрыў Гаві – «Барса» здабыла ў фінальнай трэці мяч, а Левандоўскі выкаціў на адкрытага паўабаронцу. Таму заставалася толькі расстраляць Куртуа.

🔸 Ужо на 45-й хвіліне абсалютна без супраціву з боку апанентаў Гаві прабегся да варот Цібо і аддаў на такога ж самотнага Левандоўскага – 2:0.

🔸 А ўжо ў другім тайме, на 69-й, Левандоўскі і Гаві ўдваіх данеслі атрыманы ў цэнтры поля мяч да брамы «Рэала». Гаві аддаў Пэдры, які набягаў – той удала замкнуў перадачу.

🔸 Карым Бензема ўсё ж змог адыграць адзін мяч – «Рэал» вырваўся ў чарговую атаку, першы ўдар француза тэр Стэген адбіў, аднак паўторны стрэл быў занадта моцным.

***

🔸 Гаві – самы малады аўтар гола ў фінале Суперкубка Іспаніі. Да гэтага рэкорд належаў Хаві.

А яшчэ Гаві – другі самы малады аўтар гола ў Класіка пасля Ансу Фаці.

🔸 Для капітана «Барселоны» Серджы Бускетса гэта Класіка стала 45-м у кар'еры. Па іх колькасці Бускетс нагнаў Ліянеля Месі і Серхіа Рамаса.

🔸 «Барселона» забіла як мінімум тры галы «Рэалу» у 57-ы раз у гісторыі. Такім чынам, клуб абнавіў свой рэкорд – другім ідзе «Атлетык» з 38 такімі матчамі.

🔸 Для «Барсы» гэта 14 перамога ў Суперкубку Іспаніі – рэкорд турніру (у «Рэала» 12).

🔸 Для Хаві гэта першы трафей з «Барселонай» у якасці трэнера.

***

🔸 «Рэал» згуляў вельмі, вельмі дрэнна. Каманда Карла Анчалоці амаль нічога не стварыла, хоць і мела ўдары (і нават удары ў створ). Але амаль усе яны дашлі ў другім тайме пры ліку 0:3.

У выніку, вянцом гэтых марных намаганняў стаў гол Бензема на 90+3-й – тады, калі ён ужо не меў ніякай сэнсавай нагрузкі.

🔸 На дзіва паказальныя адзнакі статыстычных парталаў WhoScored і SofaScore. Першыя ў «Рэале» нікому, акрамя Карыма Бензема, які вызначыўся голам, не паставілі вышэй за 6.5.

На SofaScore сітуацыя крыху лепшая – але ў цэлым таксама паказальная ў параўнанні.

Фота: REUTERS/Ahmed Yosri

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты