Tribuna/Футбол/Блогі/Постіранічныя відэа, дзіўныя эфекты і расійская папса. Што цяпер збірае прагляды ў замежным спартыўным Тык Току

Постіранічныя відэа, дзіўныя эфекты і расійская папса. Што цяпер збірае прагляды ў замежным спартыўным Тык Току

Дзівацтва ў сацыяльных сетках.

Аўтар — Mojše Kulbak
7 студзеня, 19:39
Постіранічныя відэа, дзіўныя эфекты і расійская папса. Што цяпер збірае прагляды ў замежным спартыўным Тык Току

Сучасныя інтэрнет-трэнды хуткаімгненна множацца і часцяком не падпарадкоўваюцца звычайнай логіцы. Раптам «заляцець у рэкамендацыі» можа выразка са старога фільма, бессэнсоўнае відэа ці смешны ўрывак з іншамоўнай песні.

Сабралі некалькі прыкладаў нечаканых пастоў ад замежных клубаў і футбольных зорак

1. Нарэзкі з матчаў пад Кацю Лель

Песня «Мой мармеладны» стала папулярнай у замежным Тык току яшчэ ў лістападзе 2023-га года. Трэку на той момант ужо было 20 гадоў, але ён неяк дабраўся да англамоўных карыстальнікаў сацыяльных сетак і стаў трэндам. Такім чынам Каця Лель дабралася і да футбола.

Спачатку «Аякс» выклаў у Інстаграм відэа сваіх галоў пад гэты трэк. Пост сабраў больш за 6 мільёнаў праглядаў і амаль 300 тысяч лайкаў:

Потым у Інстаграм акаўнце «Серыі А» з’явілася выразка з матча лігі з гэтай песняй на фоне:

А некалькі дзён таму «Серыя А» таксама запосціла ў сваім ТыкТоку прыгожы сэйв Майка Меньяна і суправадзілі яго трэндавай расійскамоўнай песняй:

Адзначым, што аўтарка папулярнай на захадзе песні не выказалася супраць вайны Расіі супраць Украіны, працягвае жыць у Маскве і часцяком распавядае пра свае кантакты з іншапланетнымі расамі.

2. Постіранічныя бессюжэтныя відэа

Дзіўныя пасты з нізкаякаснымі эфектамі ўжо пэўны час з’яўляюцца трэндавымі ў сацыяльных сетках. Больш за ўсіх астатніх іх выкарыстоўвае бразільскі форвард «Тотэнхэма» Рышарлісан.

Нядаўна вось такое відэа сабрала больш за 30 мільёнаў праглядаў у Тык Току:

Інстаграм футбаліста такама поўніцца досыць папулярнымі пастамі рознай ступені абсурду:

3. «Мілан» і ўсё дзівацтва разам

У «Мілане» працуе досыць крэатыўны SMM-спецыяліст. У Тык Току клуба часцяком з’яўляюцца бянтэжныя відэа з футбалістамі.

Гэта можа быць постіранічнае відэа з Калулу:

Альбо пытанне: «якога колеру люстэрка?»

Выкарыстанне штучнага інтэлекту:

Ці Тык Ток-маска для ацэнкі футбалістаў:

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты