Tribuna/Футбол/Блогі/Беларус забіў за «МЮ» пасля высачэзнага скачку ў стылі Раналду. Гэта не жарт

Беларус забіў за «МЮ» пасля высачэзнага скачку ў стылі Раналду. Гэта не жарт

Дэбютны гол экс-мазыраніна ў новым клубе.

Аўтар — Sam_Na_Sam
29 сакавіка, 09:46
Беларус забіў за «МЮ» пасля высачэзнага скачку ў стылі Раналду. Гэта не жарт

У мінулым сезоне 28-гадовы Кірыл Сідарэнка паспеў пагуляць за два беларускія клубы – «Дынама-Брэст» і «Славію», забіў пяць галоў. А гэтай зімой перабраўся ў чэмпінат Кыргызстана. І вось, у першым жа матчы здарыўся дэбютны гол вінгера за свой новы клуб – «Мурас Юнайтэд» (скарочаная назва можа ўвесці ў зман). Беларус узняўся ў паветра так, як быццам у яго ўсяліўся Крышціяну Раналду. Пяцёра абаронцаў суперніка спачатку назіралі за магутным скачком, затым выпрошвалі фол, але безвынікова. Сідарэнка зраўняў лік.

Звяртаюць на сябе ўвагу зусім пустыя трыбуны стадыёна ў Бішкеке. Прычым, гэта быў матч-адкрыццё чэмпіянату Кыргызстана. З іншага боку, гэта ж не «Олд Трафард». Вось у такіх сумных дэкарацыях вымушаныя гуляць Сідарэнка і яшчэ двое беларусаў – Дзяніс Ясковіч і Міхаіл Калугін. У любым выпадку чакаем ад хлопцаў яскравых выступаў за цэнтральнаазіяцкі «МЮ».

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты