Tribuna/Бокс/Блогі/Аляксей Кудзін праверыў свой удар на прафесійным сіламеры. Вось колькі выбіў беларускі баец

Аляксей Кудзін праверыў свой удар на прафесійным сіламеры. Вось колькі выбіў беларускі баец

Сапраўдная моц!

Аўтар — Sam_Na_Sam
11 красавіка, 12:46
Аляксей Кудзін праверыў свой удар на прафесійным сіламеры. Вось колькі выбіў беларускі баец

Беларускі баксёр Кудзін рыхтуецца выступіць на, так званым, сусветным гран-пры па кікбоксінгу на маленькіх пальчатках. Паведамляецца, што ліга RCC Fair Fight падобны фармат выкарыстоўвае ўпершыню, а ён адрозніваецца сваёй жорсткасцю і бескампраміснасцю. Баі адбудуцца ў Екацярынбурзе 13 красавіка. А перад гэтым восем удзельнікаў апрабавалі сілу свайго ўдару на прафесійным сіламеры. Трэба адзначыць, што гэты апарат крыху адрозніваецца ад таго, які стаіць каля дыскатэкі ў вашым горадзе.

Сярод васьмі ўдзельнікаў своеасаблівага разагрэву ў Кудзіна трэці вынік – 605 кілаграмаў. А ў лідара гэтага рэйтынгу – 689! Зрэшты, верагодна не ўсе паказалі ўсю сваю сілу. Той жа супернік Кудзіна расеец Арсеній Смірноў выбіў усяго толькі 331 кілаграм. Дарэчы, вось як праходзіла іх бітва поглядаў напярэдадні паядынку.

А вось хто з іх насамрэч мацнейшы, пакажа рынг. Як думаеце, ці адолее беларус свайго апанента?

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты