Tribuna/Хакей/Блогі/Хакеісты «Магілёва» замест трэнінгу паехалі збіраць каменне ў палях. Нядаўна за яго Лукашэнка крытыкаваў сваіх служак

Хакеісты «Магілёва» замест трэнінгу паехалі збіраць каменне ў палях. Нядаўна за яго Лукашэнка крытыкаваў сваіх служак

Усё адно гуляюць кепска.

Аўтар — Sam_Na_Sam
16 красавіка, 04:31
Хакеісты «Магілёва» замест трэнінгу паехалі збіраць каменне ў палях. Нядаўна за яго Лукашэнка крытыкаваў сваіх служак

Напрыканцы сакавіка Лукашэнка прыязджаў ў Ашмянскі раён Гродзенскай вобласці. Візіт быў прысвечаны ваенным пытанням (хто б сумняваўся), але зайшла размова і пра сельскую гаспадарку (таксама прадказальна). Эксперт ва ўсіх справах раскрытыкаваў кіраўніцтва рэгіёна за тое, што месцамі на палях з азімымі не былі своечасова прыбраныя камяні. Ну і пайшло-паехала. На збор камянёў пачалі адпраўляць бюджэтнікаў па ўсёй краіне. А ў панядзелак замест трэнінгу на сельскагаспадарчае поле выправіліся і хакеісты «Магілёва». Пра што бадзёра адрапартавалі ў сваіх сацсетках.

А месца якое абралі – Шклоўскі раён. Супадзенне? «Красаўцы» прыбралі ажно тры вялікія палі. Ну не трэніравацца ж ім! Хаця гэта дакладна не было б іншым. У рэгулярным сезоне «Магілёў» без варыянтаў стаў найгоршай камандай: заняў апошняе, 12-е, месца, адстаўшы ад перадапошняй «Ліды» ажно на 13 пунктаў.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты