Tribuna/Гандбол/Блогі/«У горадзе новы кравец». Каралёк элегантна распрануў суперніка прама падчас гульні

«У горадзе новы кравец». Каралёк элегантна распрануў суперніка прама падчас гульні

І пасмяяўся з эпізоду ў каментарах.

Аўтар — Sam_Na_Sam
29 сакавіка, 13:06
«У горадзе новы кравец». Каралёк элегантна распрануў суперніка прама падчас гульні

У гандбольнай Лізе Чэмпіёнаў надышоў час плэй-оф. «Кельцы» Арцёма Каралька ў 1/8 фіналу супрацьстаяць дацкаму клубу «ГОГ». І ў першым, выязным, матчы падапечныя Таланта Дуйшабаева «вынеслі» скандынаваў 33:25. Беларус вызначыўся толькі адным голам, але як заўсёды быў вельмі карысны ў абароне. Хаця не заўсёды гуляў чыста. Як, напрыклад, у гэтым эпізодзе. Каралёк адным элегантным рухам рукі ў сябе за спінай зняў майку з нарвежца Якабсена. Атрымалася вельмі пацешна, судзіце самі.

Адзначым, што адразу пасля неасцярожнага распранання Каралёк паклапаціўся аб суперніку. А пазней яшчэ і пасмяяўся з эпізоду ў Instagram ЕГФ. А тыя адказалі жартам: «У горадзе новы кравец».

Вось бы ўсе моманты кантактнай барацьбы ў спорце заканчваліся такім жа палюбоўным чынам.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты