Tribuna/Футбол/Блогі/Левандоўскаму ўручылі «Залаты мяч», які асаблівы заўзятар вырабляў больш за 300 гадзін

Левандоўскаму ўручылі «Залаты мяч», які асаблівы заўзятар вырабляў больш за 300 гадзін

Матэрыял для такога трафея ёсць у вас на кухні.

Аўтар — Sam_Na_Sam
26 сакавіка, 13:04
Левандоўскаму ўручылі «Залаты мяч», які асаблівы заўзятар вырабляў больш за 300 гадзін

Ці памятаеце вы 2021-ы год, калі Роберт Левандоўскі забіў 41 гол у Бундэслізе, узяў з «Баварыяй» чэмпіёнства і, здавалася б, заслужыў «Залаты мяч». Тады трафей дастаўся Месі (хто б сумняваўся), але свой прыз Роберт таксама дачакаўся. Не сапраўдны, але вельмі прыгожы і незвычайны. Яго з 4718 запалак змайстраваў асаблівы заўзятар зборнай Польшчы. Для ўвасаблення шалёнай ідэі мужчыну з інваліднасцю спатрэбілася 308 гадзін. Аб гэтым ён прызнаўся на асабістым ўручэнні «Залатога мяча» свайму куміру. А канструяваў ён на звычайнай кухні. Левандоўскі быў у захапленні і ў адказ падарыў госцю падпісаную футболку зборнай Польшчы.

Гэтая прыгожая гісторыя здарылася ў важныя для ўсёй зборнай Польшчы дні. Сёння Левандоўскі і кампанія згуляюць супраць Уэльса за выхад на чэмпіянат Еўропы. Ці прынясе поспех Роберту драўляны трафей – даведаемся праз некалькі гадзін.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты