Tribuna/Футбол/Блогі/Падкат да заўзятараў. Гульцы юнацкай зборная Беларусі крэатыўна заклікалі глядзець іх матч

Падкат да заўзятараў. Гульцы юнацкай зборная Беларусі крэатыўна заклікалі глядзець іх матч

Творчы падыход.

Аўтар — Sam_Na_Sam
26 сакавіка, 13:34
Падкат да заўзятараў. Гульцы юнацкай зборная Беларусі крэатыўна заклікалі глядзець іх матч

Некалькі дзён таму юнацкая зборная Беларусі па футболе нечакана абыграла сваіх аднагодкаў з Польшчы. Такім чынам у падапечных Дзмітрыя Караткевіча з'явіліся шанцы на першае месца ў групе і выхад на чэмпіянат Еўропы. Наступны матч не менш важны – супраць Босніі і Герцыгавіны. І хлопцы вырашылі нагадаць пра яго з крэатывам і запісалі заклік глядзець гульню...ў падкаце. Калі вам складана ўявіць, як гэта магчыма, то вось відэа.

Галоўную ролю ў сцэнцы адыграў абаронца Дзмітрый Леанцюк. Дарэчы, у абодвух папярэдніх матчах у яго былі жоўтыя карткі. Падобна, не заўсёды падкаты атрымліваюцца такімі ж чыстымі, як на відэа. У любым выпадку, хлопцам рэспект за творчы падыход.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты