Tribuna/Футзал/Блогі/Непавага ці выпадковасць? Гулец зборнай Беларусі па футзале патаптаўся па ляжачым суперніку

Непавага ці выпадковасць? Гулец зборнай Беларусі па футзале патаптаўся па ляжачым суперніку

Здагадайцеся, якое рашэнне прыняў суддзя.

Аўтар — Sam_Na_Sam
28 сакавіка, 20:52
Непавага ці выпадковасць? Гулец зборнай Беларусі па футзале патаптаўся па ляжачым суперніку

У 20-м туры чэмпіянату Беларусі па міні-футболе «Барысаў-900», які ідзе на дзявятым месцы, прымаў на сваёй пляцоўцы прэтэндэнта на золата «ВРЗ». Матч скончыўся разгромам гаспадароў 11:2. Гамяльчане забяспечылі сабе камфортную перавагу ў тры мячы яшчэ да перапынку. А ў другім тайме пачалі нарошчваць адрыў. А ў адным з эпізодаў вопытны Дзмітрый Лось настолькі захапіўся барацьбой, што наступіў на суперніка у той момант, калі той ужо ляжаў на паркеце. Па відэа падаецца, што бруднай гульні можна было пазбегнуць. А вы што скажаце?

Пагадзіцеся, дзіўны ўчынак для гульца зборнай. Гэта дзіўна, але суддзя грубіяна нават не пакараў жоўтай карткай. Ды і барысаўчане вялікіх прэтэнзій Лосю не прад'яўлялі. Як быццам гэта нармальна. Вось такі бязлітасны і нязразумелы беларускі футзал.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты