Tribuna/Лёгкая атлетыка/Блогі/Малады літовец пабіў сусветны рэкорд у кіданні дыска, які трымаўся 37 гадоў. Зрабіў тое, чаго не атрымалася ў бацькі

Малады літовец пабіў сусветны рэкорд у кіданні дыска, які трымаўся 37 гадоў. Зрабіў тое, чаго не атрымалася ў бацькі

Унёс сваё імя ў гісторыю лёгкай атлетыкі.

Аўтар — Sam_Na_Sam
16 красавіка, 20:55
Малады літовец пабіў сусветны рэкорд у кіданні дыска, які трымаўся 37 гадоў. Зрабіў тое, чаго не атрымалася ў бацькі

Ранейшы сусветны рэкорд у кіданні дыска (74,08) быў адным з найстарэйшых у лёгкай атлетыцы. Устанавіў яго немец Юрген Шульт у 1986 годзе, калі яшчэ допінг-кантроль быў не такім жорсткім. Магчыма, таму рэкорды 80-х трымаліся (ці трымаюцца) вельмі доўга. Але зараз размова не пра гэта. Дасягненне Шульта усю кар'еру штурмаваў алімпійскі чэмпіён з Літвы Віргіліюс Алекна. Яму не хапіла ўсяго толькі 20 сантыметраў. А вось яго сын Міколас Алекна кінуў дыск на 74,35 метра і ўнёс сваё імя ў гісторыю лёгкай атлетыкі. Дарэчы, здарылася гэта на не самым прэстыжным старце Oklahoma Throws Series World Invitational. Там нават трыбун не было.

Спроба 21-гадовага літоўца не выглядае падазронай хаця б таму, што незадоўга да цуда-кідка ён палепшыў свой асабісты рэкорд да 71,39 – гэта 10-ы вынік у сусветнай гісторыі. Ды і ў Аклахоме ўсе спробы былі за 70 метраў. А вось той жа Шульт апроч рэкорду толькі раз за ўсю кар'еру кінуў дыск на 70+. А гэта, згадзіцеся, даволі дзіўна. Што ж да Міколаса, то ў Парыжы ён можа пабіць яшчэ і алімпіскі рэкорд свайго бацькі. Вось такія сямейныя разборкі ў сектары для кіданняў.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты