Усе навіны

Чэмпіён АГ Арамнаў: «Рыхтаваўся да ЧС, але мне сказалі, што не сур'ёзны спартовец. Запрасілі на Гульні краін СНД – узяў заплечнік і паехаў»

18 жніўня, 13:03
2

Чэмпіён Алімпійскіх гульня ў Пекіне Андрэй Арамнаў пракаментаваў 3-е месца на Гульнях краін СНД.

– Многія чакалі ад Вас золата на II Гульнях краін СНД, а ў выніку толькі бронза. З чым звязаны такі рэзультат?

– Сітуацыя такая: рыхтаваўся да чэмпіянату свету, але мне сказалі, што не вельмі сур'ёзны спартсмен. У выніку перастаў трэніравацца, а праз дзесяць дзён патэлефанавалі і сказалі, што трэба абараніць гонар нашай краіны, – проста падняўся, узяў заплечнік і паехаў. За 20 дзён падрыхтавацца лепей не атрымалася б ні ў кога.

Разумею, што ў нас маладая каманда, маладыя трэнеры, неспрактыкаваныя, і ў іх няма магчымасці сказаць сваё слова, бо зараз трэніруюць іншыя людзі. Трэнеры толькі займаюцца арганізацыяй. Атрымалася так, што непісьменна распарадзіліся Алімпійскім чэмпіёнам Андрэем Арамнавым, і ў выніку выходзіць, што замены Андрэю Мікалаевічу ўсё роўна няма. Калі пачуў, што краіне патрэбная «дапамога», зрабіў усё, што мог, – распавёў Арамнаў.