Усе навіны

Кірыл Маскевіч: «Прыйшоў у барацьбу на ажыятажы – у Барысаве алімпійскі чэмпіён Арамнаў»

19 лютага, 10:25

Ураджэнец Барысава Кірыл Маскевіч расказаў, чаму выбраў барацьбу.

– Учора я быў у бацькоўскай хаце і паклаў у стопачку грамат грамату з ЧЕ. Звярнуў увагу на сваю першую грамату. Я прыйшоў на барацьбу ў кастрычніку 2008 года, а яна была заваяваная ў снежні.

–- Дык ты прыйшоў пасля Алімпіяды, 2008 год. Гэта Міша Сямёнаў, бронза.

– Так, я прыйшоў на барацьбу на вось гэтым ажыятажы, што ў Барысаве алімпійскі чэмпіён Андрэй Арамнаў.

– Але ў цяжкую атлетыку ты не пайшоў, у тыя дзверы не пайшоў.

– Проста не дайшоў. Зала барацьбы была па дарозе да цяжкай атлетыцы. Першае прозвішча барцоўскае даведаўся – Карэлін Аляксандр Аляксандравіч. А другую – Сямёнаў Міхаіл Уладзіміравіч, – сказаў Маскевіч.