Усе навіны

Натуралізаваны расiянiн Кадзімагамедаў: «Наперадзе будзе барацьба за алімпійскія медалі»

8 красавіка, 18:33

Ураджэнец Расіі, барацьбiт вольным стылем Магамедхабіб Кадзімагамедаў, які выступае за зборную Беларусі з 2020 года, расказаў аб падрыхтоўцы да Алімпіяды. Напярэдадні ён атрымаў алімпійскую ліцэнзію падчас кваліфікацыйнага турніра ў Баку.

– Паядынкі праходзілі па-рознаму. Дзесьці былі больш напружаныя сутычкі, дзесьці – менш. Перад вырашальнымі паядынкамі не ўдалося нармальна паспаць, былі свае нюансы.

Перад вачыма ўсё плыве да гэтага часу. У сонным стане прайшлі ўсе паядынкі і да гэтага часу знаходжуся ў ім.

Ехалі мы аддаваць усе сілы. Але яшчэ крыху засталося.

– Як будзеце рыхтавацца ў далейшым?

– Пару дзён трэба выспацца, адпачыць, каб арганізм прыйшоў у сябе. А потым толькі праца, праца і праца. Наперадзе будзе ўжо не дужанне за ліцэнзію, а дужанне за алімпійскія медалі. Гэта будзе зусім іншы ўзровень. Трэба быць у выдатнай форме, – сказаў Кадзімагамедаў.