Усе навіны

Ванэса Каладзінская: «Вельмі хочацца даехаць да Алімпійскіх гульняў»

9 красавіка, 19:09

Прадстаўніца зборнай Беларусь па барацьбе Ванэса Каладзінская расказала аб заваяванай ліцэнзіі на Алімпіяду.

– Шчаслівая, што так доўга ўдаецца заставацца на высокім узроўні. Вельмі хочацца даехаць да Алімпійскіх гульняў. Наперадзе яшчэ шмат складанасцей і нявызначанасць, якія трэба пераадолець, пакуль падрыхтоўка ідзе толькі да Алімпіяды.

Складнавата эмацыйна знаходзіцца ў гэтай нявызначанасці, але мы рухаемся толькі наперад. У вольнай барацьбе я ўжо 20 гадоў. Чэмпіянат свету мінулага года стаў для мяне вельмі важным стартам пасля нараджэння другога дзіцяці. Было няпроста падысці да яго, прыйсці ў пік формы, быць упэўненай, што зможаш рэалізавацца, што будзеш стаяць на пастаменце міжнароднай арэны. І гэта было вельмі эмацыйна для мяне. Нават нягледзячы на тое, што я прайграла.

Нават зараз я ўсё яшчэ перажываю, мне хацелася быць найлепшай. Мусіць, трэба прыкладаць яшчэ больш намаганняў падчас падрыхтоўкі, каб быць чэмпіёнам. Я спадзяюся, што тых намаганняў, якія я прыкладаю зараз у падрыхтоўцы перад Алімпійскімі гульнямі, будзе дастаткова, каб стаць чэмпіёнкай, – сказала Каладзінская.

Нагадаем, МАК лічыць магчымым удзел у АГ спартсменаў з Беларусі і Расіі толькі ў статусе індывідуальных нейтральных атлетаў (AIN) пры выкананні шэрагу патрабаванняў, сярод якіх адсутнасць «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі або Расіі. Магчымасць допуску AIN да Гульняў будзе вызначаць спецыяльна створаная МАК камісія AINERP.