Усе навіны

Гатавец пра задачы зборнай Беларусі на кубку Першага канала: «Хацелася бы перамагчы»

12 снежня 2022, 21:56

Абаронца маскоўскага «Дынама» Кірыл Гатавец расказаў пра вяртанне ў зборную Беларусі і пра чаканні ад кубка Першага канала.

– Віншуем з вяртаннем у зборную! Ты не быў у ёй, напэўна, пасля мінулай алімпійскай кваліфікацыі. З якім настроем прыехаў?

– З добрым! У зборную заўсёды на пазітыве прыязджаю. Тут можна сустрэць хлопцаў з іншых клубаў, пагутарыць, абстрагавацца ад рэгулярнага чэмпіянату, пабыць у іншай атмасферы. Эмоцыі толькі станоўчыя, чакаю-не дачакаюся, калі турнір пачнецца.

– Кубак Першага канала – знакаміты турнір з багатай гісторыяй. Чаго ад яго чакаеш?

– Канечне, хацелася бы перамагчы. Заўсёды прыемна прыязджаць на такія турніры і станавіцца часткай гэтай гісторыі. Чакаю выдатных, станоўчых эмоцый і добрага хакея, – сказаў Гатавец.

Кубак Першага канала па хакеі пройдзе з 15 па 18 снежня ў Маскве. На турніры беларусы згуляюць з камандамі Расіі і Казахстана.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com