Усе навіны

Козун 0:4 ад «Поўначсталі»: «Цяпер кожная гульня мае такі ж кошт, як і ў плэй-оф. Мінскаму «Дынама» трэба было выйграваць»

25 снежня 2022, 17:49

Нападаючы мінскага «Дынама» Брэндан Козун пракаментаваў паражэнне каманды ад «Поўначсталі» ў матчы КХЛ – 0:4.

– Каманда старалася. Усе прыкладалі максімум намаганняў. Сапернік рэалізаваў дзве большасці. Канешне, нельга было гэта дазваляць зрабіць. Цяпер становішча ў турнірнай табліцы вельмі шчыльнае. Трэба было выйграваць. Будзем старацца ў наступных гульнях.

– Гэта твая першая гульня пасля траўмы. Ці цяжка было гуляць пасля працяглага перапынку?

– Так, гэта было цяжка. Усё ж такі ў мяне доўга не было гульнявой практыкі. Хацеў вярнуўся як мага хутчэй, каб дапамагчы камандзе. Я аддаў усе сілы ў гэтай гульні. Першай гульні пасля працяглай паўзы. Сезон ужо ў разгары, мне давядзецца паляпшаць кандыцыі маленькімі крокамі. Мала часу на гэта, але я буду працаваць на ўсе жылы, каб набраць сваю ранейшую фізічную форму.

– Каманды ў турнірнай табліцы размешчаны вельмі шчыльна адзін да аднаго. Які твой настрой перад апошняй хатняй серыяй у гэтым годзе?

– Цяпер кожная гульня мае такі ж кошт, як і ў плэй-оф. Мы як каманда разумеем адказнасць. Лідары павінны паказаць прыклад. У нас было дастаткова матчаў, каб хлопцы зразумелі, якія іх ролі і што трэба рабіць. Трэба набіраць ачкі ў наступным матчах, – сказаў Козун.