Усе навіны

Мінскае «Дынама» зноў пакінула зону плэй-оф КХЛ

9 студзеня 2023, 20:09

8 студзеня ў матчы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ «Поўначсталь» перайграла «Куньлунь» (6:5) і выцесніла менскае «Дынама» з зоны плэй-оф.

Цяпер каманда з Чарапаўца апярэджвае мінчан на адзін бал і займае восьмае месца. Пры гэтым каманда мае гульню ў запасе.

«Дынама» апусцілася на дзявятую пазіцыю. Найбліжэйшы матч у КХЛ беларуская каманда правядзе 11 студзеня супраць «Куньлуня».