Усе навіны

НХЛ: «Нью-Джэрсі» Шаранговіча абгуляў «Сіэтл», «Тампа» разграміла «Каларада» і іншыя вынікі

10 лютага 2023, 09:22

У ноч на 10 лютага адбыліся матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

«Нью-Джэрсі» Ягора Шаранговіча дома перамог «Сіэтл» (3:1).

Беларус правёў на лёдзе 12:49 (з іх 40 секунд у меншасці), нанёс 3 кідкі, заблакаваў 1 стрэл саперніка, здзейсніў 2 страты і 1 перахоп і прайграў адзінае ўкідванне.

«Тампа-Бэй» буйна абгуляла «Каларада» (5:0).

НХЛ

Рэгулярны чэмпіянат

«Дэтройт» – «Калгары» – 2:1 (0:0, 1:1, 1:0)

«Нью-Джэрсі» – «Сіэтл» – 3:1 (0:0, 1:1, 2:0)

«Тампа-Бэй» – «Каларада» – 5:0 (1:0, 3:0, 1:0)

«Філадэльфія» – «Эдмантан» – 2:1 (1:0, 0:1, 0:0, 0:0, па булітах – 2:1)

«Флорыда» – «Сан-Хасэ» – 4:1 (0:1, 2:0, 2:0)

«Айлендэрс» – «Ванкувер» – 5:6 (2:2, 2:1, 1:3)

«Мінесота» – «Вегас» – 1:5 (0:1, 1:4, 0:0)