Усе навіны

НХЛ, рэгулярны чэмпіянат: «Вашынгтон» без Протаса выйграў у «Бостана», «Нью-Джэрсі» Шаранговіча ў гасцях саступіў «Мінесоце» і іншыя матчы

12 лютага 2023, 09:36

У ноч на 12 лютага адбыліся чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

«Вашынгтон» выйграў у «Бостана» (2:1). Беларускі нападаючы «кэпіталз» Аляксей Протас, якога «сталічныя» вярнулі з АХЛ, у склад не патрапіў.

«Нью-Джэрсі» Ягора Шаранговіча ў гасцях саступіў «Мінесоце» (2:3). Беларускі форвард не рэалізаваў выхад «1 у 0» у авертайме. Шаранговіч правёў на лёдзе 20:29 (з іх 1:58 у меншасці), нанёс 5 кідкоў, зарабіў «-1».

У апошніх васьмі матчах у актыве нападаючага толькі 1 (1+0) набраны бал.

НХЛ

Рэгулярны чэмпіянат

Бостан – Вашынгтон – 1:2 (0:1, 1:1, 0:0)

Фларыда – Каларада – 3:5 (0:2, 2:2, 1:1)

Караліна – Рэйнджэрс – 2:6 (0:1, 2:1, 0:4)

Таронта – Каламбус – 3:4 (2:0, 0:3, 1:1)

Мінесота – Нью-Джэрсі – 3:2 (1:0, 0:2, 1:0, 0:0, па булітах – 2:0)

Сэнт-Луіс – Арызона – 6:5 (0:2, 2:0, 3:3, 1:0)

Вініпег – Чыкага – 4:1 (0:0, 3:0, 1:1)

Лос-Анджэлес – Пітсбург – 6:0 (2:0, 3:0, 1:0)