Усе навіны

Стась пра перамогу над «Металургам»: «Без перамог у наступных матчах гэта яшчэ нічога не значыць»

10 сакавіка 2023, 23:05

Галоўны трэнер «Гомеля» Сяргей Стась падзяліўся меркаваннем аб перамозе над «Металургам» (3:1) у стартавай гульні плей-оф Экстралізе.

– Гэта плэй-оф. Тут кожная гульня будзе складанай. Наперадзе – доўгі шлях. Мы сёння выйгралі, але без перамог у наступных матчах гэта яшчэ нічога не значыць.

– У вас былі два выдаленні за парушэнне колькаснага складу…

– Эмоцыі крышку захліснулі, і хлопцы не пачулі, каму выходзіць на лёд у наступнай змене. Мы гэта паправім.

– Сёння адсутнічаў вядучы абаронца Мікіта Жлоба. Наколькі яго вам не хапала і калі ён з'явіцца?

– Вы ўсё даведаецеся і ўбачыце, калі ён з'явіцца, – сказаў Стась у эфіры тэлеканала «Беларусь 5».