Усе навіны

Форвард «Дынама» Дзямкоў: «З радасцю гатовы дапамагчы «Шахцёру» ў плэй-оф ЧБ. Удачы ў чвэрцьфінале, потым пад'едзем»

15 сакавіка 2023, 21:04

Нападаючы мінскага «Дынама» Арцём Дзямкоў распавёў пра сваю гатоўнасць дапамагчы «Шахцёру» ў плэй-оф экстралігі.

– Ты сапраўды апынешся ў Салігорску хуткім часам?

– Так, вядома, з радасцю гатовы дапамагчы камандзе, так. Жадаю «Шахцёру» у чвэрцьфінале ўдачы, прайсці серыю, і потым пад'едзем.

– Ты свае сілы аддаў «Дынама», сезон скончыў, гатовы аддаць Салігорску. «Шахцёр» выйграе кубак?

– Вядома. Будзем старацца. Не люблю казаць такімі гучнымі словамі, гульня пакажа, але будзем вельмі моцна старацца, таму што ў гэтым сезоне ёсць рэальны шанец гэта зрабіць, – сказаў Дзямкоў.