Усе навіны

Канадскія хакеісты, якія ў 2018 годзе гулялі на юнацкую зборную, падазраюцца ў згвалтаванні жанчыны

31 сакавіка 2023, 19:56

Усе былыя гульцы юнацкай зборнай Канады, якія гулялі за каманду ў 2018 годзе, пакуль не будуць выклікацца ў дарослую каманду праз падазрэнне ў згвалтаванні жанчыны, паведамляе The Athletic.

У кастрычніку мінулага года следчыя паліцыі Лондана, акруга Антарыё, заявілі, што ў іх ёсць дастаткова падстаў меркаваць, што пяцёра гульцоў юніёрскай зборнай Канады датычныя да згвалтавання, якое адбылося ў адным з гасцінічных нумароў гораду 19 чэрвеня 2018 года пасля мерапрыемства, арганізаванага Фондам Федэрацыі хакея Канады.

Усяго па сведчаннях жанчыны нападнікаў было 8.

У сваёй заяве ФХК паведаміла, што да завяршэння расследавання і судовага працэсу ў дачыненні да гэтага інцыдэнту, ні адзін гулец са складу юніёрскай зборнай 2018 года не будзе выкліканы ў дарослую каманду.

Нагадаем, Чэмпіянат свету па хакеі адбудзецца з 12 па 28 мая ў Фінляндыі і Латвіі.