Усе навіны

Квартальнаў узначаліць зборную Беларусі на матчы з Казахстанам і Расіяй у траўні

11 красавіка 2023, 11:20

Як паведамляе прэс-служба ФХБ, новы галоўны трэнер мінскага «Дынама» Дзмітрый Квартальнаў будзе кіраваць зборнай Беларусі на травеньскіх матчах каманды супраць Казахстана і Расіі.

Такое рашэнне прыняў Выканаўчы камітэт Федэрацыі хакея Беларусі.

Асіставаць расійскаму спецыялісту будуць Павел Перапехін і Андрэй Мезін, якія ўжо маюць досвед працы з нацыянальнай камандай.

Нагадаем, што ў траўні зборная Беларусі правядзе серыю таварыскіх матчаў з камандамі Расіі і Казахстана ў пяці гарадах трох краін:

2-3 траўня – Чэлябінск;

5-7 траўня – Астана;

9 мая – Краснаярск;

12-13 траўня – Тула;

15-16 траўня – Мінск.