Усе навіны

«Нью-Джэрсі» Шаранговіча згуляе з «Рэйнджэрс» у першым раундзе Кубка Стэнлі

14 красавіка 2023, 08:33

«Нью-Джэрсі», за які выступае беларускі нападаючы Ягор Шаранговіч, завяршыў рэгулярны сезон НХЛ перамог у авертайме над «Вашынгтонам» іншага беларуса Аляксея Пратаса з лікам 5:4.

«Дэвізл» завяршылі «рэгулярку» на другім месцы ў Сталічным дывізіёне і ў першым раундзе Кубка Стэнлі сустрэнуцца з «Рэйнджэрс» – трэцяй камандай дывізіёна.

«Нью-Джэрсі» Шаранговіча набраў 112 ачкоў у 82 матчах, у якіх атрымаў 52 перамогі. «Д'яблы» занялі трэцяе месца ў агульнай табліцы Усходняй канферэнцыі.