Усе навіны

Летаў пасля разгрому «Нёманам» «Металурга»: «Мы ўвесь сезон ішлі да таго, каб больш маладыя хлопцы сябе праяўлялі. У плэй-оф яны заслужылi практыку»

16 красавіка 2023, 21:50

Галоўны трэнер «Нёмана» Яўген Летаў падзяліўся меркаваннем аб трэцім матчы фінальнай серыі з «Металургам» (5:0, лік у серыі: 2-1).

– Выдатна правялі ўсе тры перыяды. У першым, вядома, нам было крыху цяжкавата, гаспадары правялі яго вельмі агрэсіўна і стварылі шмат момантаў каля нашай брамы.

Мы своечасова забілі патрэбны гол і ў другім перыядзе згулялі, скажам так, не чакальна, але зрабілі добрыя пераходы з абароны ў атаку і за кошт гэтага забілі галы.

У прынцыпе, давялі ў трэцім перыядзе справу да канца. Адзінае, што ў трэцім перыядзе пайшлі выдаленні з нашага боку, прыйшлося папрацаваць некаторы час у меншасці, але спецбрыгады справіліся са сваёй задачай.

– Пасля якога гола адчулі, што сёння ваш дзень, і перамога ўжо не сыдзе?

– Цяжка нават сказаць. На трэці перыяд мы ўсё роўна выходзілі і гулялі як пры ліку 0:0. На лічбы на табло ніхто не зважаў, хлопцы выконвалі сваю працу. Скажам так: тое, што мы прасілі, хлопцы выканалі.

– Наколькі няпроста вытрымліваць планку, каб каманда не расслаблялася і працягвала бегчы наперад?

– У такіх матчах нават казаць не прыходзіцца. Рабяты самі разумеюць, як правільна гуляць у сваіх зменах, таму зрабілі гэта і перамаглі.

– Карнавухаў сёння адзін з герояў матчу.

– Ды ўсе героі, але Міша на тое і брамнік, які павінен выбаўляць у любой камандзе. Гэта ні для каго не сакрэт, што брамнік не 50 працэнтаў, а недзе 80 працэнтаў поспеху, калі гуляе добра.

– Першы гол зрабіла звяно гульцоў, якіх не прылічаюць да лідэраў, але яны выходзяць ужо як некалькі матчаў першымі. Наколькі гэта іх акрыляе?

– Ведаеце, мы ўвесь сезон ішлі да таго, каб хлопцы сябе праяўлялі. Яны больш маладыя, і калі па сезоне ў іх было крыху гульнявой практыкі, то ў плэй-оф яны яе заслужылі. Выконваюць трэнерскае заданне, спраўляюцца з ім, забіваюць патрэбныя галы. Гэта радуе.

– Былі нейкія пытанні перад матчам па Рэмезаву? Будзе гуляць ці не будзе?

– Цяжка неяк пракаментаваць. Тут такі момант, мужчынскае рашэньне. Ён разумее, што калі не выйдзе, то замяніць яго будзе вельмі цяжка, – сказаў Летаў.