Усе навіны

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Квартальнаў: «Што зараз мы адхіленыя – гэта мінус. Хацелася б, каб больш міжнародных гульняў было»

19 красавіка 2023, 11:26

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Дзмітрый Квартальнаў пракаментаваў турнір, які пройдзе ў маі паміж беларускай камандай, Расіяй і Казахстанам, які будзе альтэрнатывай міжнародных спаборніцтваў, ад якіх беларуская зборная адхілена.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Зразумела, мы не выступаем цяпер нідзе, напрыклад, на чэмпіянатах свету, але, з іншага боку ёсць вось гэтая магчымасць падрасціць сваю моладзь, пад бокам зборная Расіі – адна з наймацнейшых у свеце. Гэта добры спарынг-партнёр?

– Вядома, я думаю, што ў КХЛ, у іншых камандах вельмі шмат хлопцаў гуляе з Беларусі. Вядома, не вялізная колькасць, але яны ёсць. Плюс за мяжой хлопцы гуляюць.

Тое, што зараз мы ўразлівыя ў гэтым плане, адхіленыя, вядома, – гэта мінус. Па вялікім рахунку, хацелася б, каб больш міжнародных гульняў было, тэндэнцыі новыя. Хоць Расія – сур'ёзная каманда. Цяпер будзе турнір, будзе вельмі шмат гульняў у траўні. Паглядзім сябе.

А тое, што час ёсць падрыхтавацца – гэта плюс. Маладыя хлапчукі толькі становяцца, трэба з імі зараз папрацаваць, даць ім шанец, і, я думаю, усё будзе добра, – сказала Квартальнаў.