Усе навіны

Хакеіст зборнай Беларусі Чазганаў пра 8 матчаў з расіянамі: «Мы аддзеленыя ад ЧС, таму гульні будуць глядзець і ў Расіі, і ў Беларусі, і скаўты»

20 красавіка 2023, 14:42

Нападаючы «Спартака» і зборнай Беларусі Ягор Чазганаў выказаўся пра майскія спарынгі зборнай з камандай «Расія 25» і пра свае чаканні ад працы з галоўным трэнерам зборнай Беларусі Дзмітрыем Квартальнавым.

Нагадаем, што Міжнародная федэрацыя хакея на лёдзе адхіліла прадстаўнікоў Беларусі ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Квартальнаў, як быццам, па чутках, мог аказацца ў «Спартаку», таму я там мог у яго аказацца, але аказаўся ў зборнай Беларусі. Ён трэнер, якi часцей за ўсiх перамагае ў КХЛ. Гэта цікавы досвед. Ведаю, што патрабавальны трэнер. Я думаю, у нас атрымаецца вельмі баявая каманда. Гэта ж зборная тваёй краіны, таму гэта заўсёды так будзе, што ўсіх найлепшых збіраюць. Недзе маладых хлопцаў хочацца паглядзець. Мы зараз аддзеленыя ад чэмпіянату свету, таму гэтыя гульні будуць глядзець і ў Расіі, і ў Беларусі, і скаўты.

Пазітыўна прыняў выклік. Патэлефанавалі, сказалі: «Прыедзеш? Ці гатовы?» Усё-такі у мяне там была траўма, таму толькі-толькі аднавіўся. Хочацца паўтарыць той вынік, якога мы дабіліся ў снежні (у снежні 2022 года зборная Беларусі выйграла Кубак Першага канала – Tribuna.com). Там зноў прыстойныя хлопцы, таму гэта будзе зноў цікава, – сказаў Чазганаў.