Усе навіны

Баскаў пра «Металург»: «Жлобінчане здолелі давесці ўсім скептыкам, што іх леташні поспех далёка не выпадковы»

24 красавіка 2023, 21:15

Непрызнаны МАК член НАК Беларусі, экс-кіраўнік Федэрацыі хакея Беларусі, які пакінуў пасаду ў 2021-м з-за пяцігадовага бана ІІХФ за палітычны ціск на падначаленых, які ў 2020-м знаходзіўся на Плошчы Перамен у момант нанясення смяротных пабояў мясцоваму жыхару Раману Бандарэнку Дзмітрый Баскаў падзяліўся меркаваннем аб фінале Экстралігі, у якім «Металург» абыграў «Нёман» (рахунак у серыі: 4-3).

– Віншую «Металург». Нягледзячы на некаторыя спады па ходзе чэмпіянату, жлабінчане здолелі даказаць усім скептыкам, што іх леташні поспех далёка не выпадковы: гэта вынік граматна выбудаванай працы клубнай сістэмы, ад школы да галоўнай каманды.

Асобна хацелася б адзначыць жлобінскіх балельшчыкаў, у тандэме з гродзенцамі ім удалося стварыць проста цудоўную атмасферу для каманд і шматлікіх гледачоў фінальнага матча.

Сёння «Металург» увайшоў у гісторыю беларускага хакея не толькі як уладальнік Кубка Прэзідэнта, але як клуб, які здолеў узяць трафей два гады запар, устаўшы ў адзін шэраг з патрыярхамі чэмпіянату «Юнацтвам» і «Нёманам», так што гэтая перамога сапраўды стане асаблівай, – сказаў Баскаў.