Усе навіны

Квартальнаў пра зборы нацкаманды: «Уражанні? Думаю, што ўсе хлопцы добра працавалі, не хачу нікога выдзяляць, мы, увогуле, усім задаволеныя»

25 красавіка 2023, 11:13

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Дзмітрый Квартальнаў пракаментаваў збор каманды перад майскімі спарынгамі з Расіяй і Казахстанам.

– Добрыя хлопцы, добрая моладзь. Рабяты былі ў розным фізічным стане, мы іх усіх да адной прывялі. Наступны мікрацыкл будзе больш мэтанакіраваны, і яны будуць усё ў адным стане.

Уражанні? Я думаю, што ўсе хлопцы добра працавалі, не хачу нікога выдзяляць, добрая праца была, цяжкая, мы, увогуле, усім задаволеныя.

Зараз пачынаецца падрыхтоўка [да травеньскага турнэ], чакаем хлопцаў, якія гулялі ў фінале [экстралігі], новенькіх чакаем, але там трэба будзе даць ім адпачыць, усё ж вельмі вялікі шлях яны прарабілі – гулялі вельмі шмат. Адпачнуць і будзем рыхтавацца да матчаў, – распавёў Квартальнаў.