Усе навіны

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Квартальнаў: «Асноўны касцяк зборнай складуць хакеісты з досведам гульні ў КХЛ. Хтосьці з моладзі атрымае шанц пагуляць»

25 красавіка 2023, 17:40

Галоўны трэнер зборнай Беларусi Дзмітрый Квартальнаў расказаў пра планы каманды пасля двухбаковага матча, па выніках якога быў праведзены адсеў.

– Прыедуць яшчэ хлопцы, якія гуляюць у экстралізе, а хтосьці прыедзе з Расіі.

– Вы кажаце, што хакеісты яшчэ прыедуць. У вялікай колькасці чакаеце?

– Каля шасці-сямі чалавек прыедзе. Паглядзім, не ведаю, хто паедзе. Дай Бог, каб траўм не было. Нас паедзе [на матчы з камандай «Расія 25»] 30 чалавек увогуле. Зараз паедзем адразу на два тыдні, і дзве гульні пасля гэтага яшчэ і тут будзем гуляць. Атрымаецца, восем-дзевяць гульняў згуляем. Гэта добрая нагрузка. Таму хочам усіх задзейнічаць, усіх паглядзець – увесь бліжэйшы рэзерв. Яшчэ раз кажу: нехта з моладзі, якая зараз займаецца, атрымае шанц пагуляць.

– Ужо ёсць нейкія накіды складу? Таму што ў "чырвоных" вы задзейнічалі больш падрыхтаваных гульцоў. Ці ўсё гэта пакуль умоўнасці?

– Пакуль усё гэта ўмоўнасці. Асноўны касцяк зборнай складуць хакеісты з досведам гульні ў КХЛ, – заявіў Квартальнаў.