Усе навіны

Стась блізкі да падаўжэння кантракту з «Гомелем» («БХ»)

30 красавіка 2023, 21:52

Як паведамляе «БХ», Сяргей Стась блізкі да падаўжэння кантракту з «Гомелем». 48-гадовы беларускі знаходзіўся ў ліку галоўных прэтэндэнтаў на пасаду галоўнага трэнера ХК «Тамбоў» (ВХЛ). Але, паводле «БХ», адмовіўся ад прапановы.

У бягучым сезоне «Гомель» вылецеў у чвэрцьфінале плэй-оф экстралігі, саступіўшы жлобінскаму «Металургу» (лік у серыі: 2-4). У Кубку Салея «Гомель» прайграў у фінале «Віцебску» (1:2).

Стась з'яўляецца галоўным трэнерам «рысяў» апошнія чатыры сезоны. У сезоне-2020/2021 «Гомель» заваяваў срэбра.

Нагадаем, што Стась з’яўляецца галоўным трэнерам маладзёжнай зборнай Беларусі.