Усе навіны

Касцючонак і Пушкоў – кандыдаты на пасаду галоўнага трэнера «Юнацтва» («БХ»)

4 траўня 2023, 20:11

Беларускі спецыяліст Віктар Касцючонак з'яўляецца асноўным кандыдатам на пасаду галоўнага трэнера «Юнацтва».

Пра гэта паведамляе «БХ».

Ён пачынаў трэнерскую кар'еру ў мiнскім «Юнацтве» асістэнтам галоўнага трэнера ў МХЛ. У сезонах 2015/16, 2016/17 і 2018/19 у якасці памагатага галоўнага трэнера навучаў гульцоў «Сарыаркі», якая ў 2019 годзе стала чэмпіёнам ВХЛ-2019 і ўладальнікам Кубка імя Уладзіміра Пятрова.

У сезоне-2017/18 быў асістэнтам галоўнага трэнера «Спартака» у КХЛ. У сезоне 2018/19 працаваў памочнікам Міхася Захарава ў «Юнацтве». У «Югры» Касцючонак працаваў з 2019 па 2022 год, з клубам ён станавіўся чэмпіёнам ВХЛ.

У мінулым сезоне Касцючонак працаваў памочнікам галоўнага трэнера Вадзіма Епанчынцава ў «Амуры» і 30 красавіка пакінуў клуб.

Яшчэ адным кандыдатам на пасаду галоўнага трэнера «Юнацтва» з'яўляецца расейскі спецыяліст Сяргей Пушкоў. Спецыяліст працаваў у зборнай Беларусі U-18, «Нёмане» і выконваў абавязкі галоўнага трэнера зборнай Беларусі падчас чэмпіянату свету-2018 пасля таго, як Дэйв Льюіс пакінуў каманду.