Усе навіны

Польшча ўпершыню з 2002-га згуляе ў Д1 хакейнага ЧС, экс-гулец «Нёмана» Дзюбіньскі – найлепшы бамбардзір зборнай у Д2

5 траўня 2023, 19:50

Польшча перамагла Румынію (6:2) у 5-м туры дывізіёна 1А чэмпіянату свету па хакеі.

Дзякуючы гэтаму выніку падапечныя Роберта Калабера гарантавалі сабе ўдзел у элітным дывізіёне ЧС-2024. Палякі згуляюць на гэтым узроўні ўпершыню з 2002 года.

Нагадаем, што ў 2021 годзе Польшча выйграла ў Беларусі ў кваліфікацыі Алімпійскіх гульняў.

Найлепшым бамбардзірам зборнай Польшчы на сёлетнім сусветным першынстве стаў экс-гулец «Нёмана» Крысціян Дзюбіньскі, які закінуў 6 шайб і аддаў 5 рэзультатыўных перадач.