Усе навіны

Гатавец працягнуў кантракт з маскоўскім «Дынама» да 2025 года

8 траўня 2023, 11:51

Як паведамляе прэс-служба маскоўскага «Дынама», беларускі абаронца Кірыл Гатавец працягнуў кантракт з клубам да 2025 года. Новы кантракт мае аднабаковы характар.

Беларус падпісаў кантракт з масквічамі ў маі 2022 года. У сезоне 2022/23 правёў 59 матчаў, у якіх набраў 9 (5 +4) ачкоў пры паказчыку карыснасці «+12». Усяго ў КХЛ на рахунку абаронцы 248 гульняў і 31 (6+25) дзейсны бал

Спартыўны дырэктар «Дынама» Аляксей Сопін пракаментаваў падпісанне кантракта з беларускім абаронцам.

«Рашэнне пра падаўжэнне дзейнага пагаднення з Кірылам было не самым складаным. Гатавец хутка стаў сваім у калектыве і абодва бакі хацелі перападпісаць кантракт ужо зараз. Мы працягваем фармаваць касцяк каманды з прыцэлам на некалькі гадоў наперад. Што да моцных бакоў Кірылы Гатаўца, то ён усім вядомы. Адзін з лепшых гульцоў па блакіраваных кідках у КХЛ, самаадданы баец і аўтарытэт у распранальні. Рады, што Кірыл працягне выступаць у складзе нашай каманды!» – сказаў Сопін.