Усе навіны

Лісавец у «Адмірале» за 1 сезон заробіць больш за 380 тысяч долараў (Хайрулін)

10 траўня 2023, 13:50

10 траўня стала вядома аб тым, што «Адмірал» працягнуў кантракт на адзін год з беларускім абаронцам Яўгенам Лісаўцом. Як паведаміў расійскі журналіст Эдуард Хайрулін, зарплата хакеіста складзе 30 мільёнаў расійскіх рублёў (386 тысяч долараў – Tribuna.com) за 1 сезон.

У сезоне-2022/2023 хакеіст правёў 61 матч і набраў 15 (5+10) ачкоў.