Усе навіны

Сапега і Алістраў заробяць у СКА за чатыры гады па 2,3 мільёны долараў («Вброс шайбы»)

20 траўня, 17:12

Беларускія хакеісты Сяргей Сапега і Уладзімір Алістраў, якія падпісалі напярэдадні кантракты са СКА, заробяць за чатыры сезоны па 2,3 мільёны долараў. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «Вброс шайбы».

– Абодва атрымалі аднолькавыя кантракты на 4 гады з заробкамі: 40-45-50-50 [мільёнаў расійскіх рублёў] (першыя два гады яшчэ і бонусы - 20 і 10 працэнтаў), – паведаміла крыніца.

У мінулым сезоне Алістраў і Сапега выступалі за мінскае «Дынама», дзе, паводле звестак крыніцы, Алістраў зарабляў 3 мільёны расійскіх рублёў (37 тысяч долараў – Tribuna.com), а Сапега 11 мільёнаў расійскіх рублёў (137 тысяч долараў – Tribuna.com). .