Усе навіны

Латвія ўпершыню з 2018 года выйшла ў чвэрцьфінал ЧС па хакеі

23 траўня, 23:26

Зборная Латвіі па хакеі забяспечыла сабе выхад у чвэрцьфінал чэмпіянату свету.

У матчы групавога этапу Латвія абыграла Швейцарыю ў авертайме – 4: 3.

Для праходу ў чвэрцьфінал латвійцам трэба было як мінімум не прайграць у асноўны час.

Зборная Латвіі заняла трэцяе месца ў групе B, набраўшы 13 ачкоў у 7 матчах. Таксама 13 ачкоў на рахунку ў Чэхіі, але Латвія выйграла ў іх асабісты матч.

Латвійская зборная згуляе ў чвэрцьфінале ўпершыню з 2018 года, на гэтай стадыі латвійцы пазмагаюцца з камандай Швецыі.