Усе навіны

40-гадовы Міхноў пакінуў «Металург»

16 чэрвеня, 18:02

40-гадовы ўраджэнец Кіева Аляксей Міхноў пакінуў жлобінскі «Металург».

Хакеіст гуляў за каманду з сезона-2019/20. Усяго ў Міхнова 199 матчаў за «Металург», у якіх ён закінуў 84 шайбы і зрабіў 90 дзейсных перадач.

У мінулым сезоне форвард правёў за «Металург» 29 матчаў і набраў 28 (9+19) ачкоў.