Усе навіны

Аляксей Міхноў: «Экстраліга становіцца мацней»

29 чэрвеня, 16:28

Расійскі нападаючы Аляксей Міхноў падзяліўся меркаваннем пра чэмпіянат Беларусі па хакеі.

–- Гэта быў ваш чацвёрты сезон у Экстралізе. Як думаеце, беларускі чэмпіянат з кожным годам становіцца мацней ці гэта не зусім так?

– Думаю, што мацней. Добрыя хлопцы прыязджаюць, легіянеры ўзмацняюць. Цяпер мы бачылі, што восем каманд прэтэндавалі на трапленне ў плэй-оф. У снежні, па-мойму, розніца паміж першым і восьмым месцам была чатыры-пяць ачкоў.

Пасля трошкі каманды ўжо расцягнуліся. Гэта цікава. Тут невядома было хто каго абгуляе, і прызнаныя лідары маглі страціць ачкі. «Віцебск» вельмі доўга ішоў у лідарах, тая ж Орша. Таму і цікава гуляць было. Чэмпіянат прагрэсіруе.

– Ужо вядома, што вы пакінулі «Металург». Збіраецеся працягнуць прафесійную кар'еру ці павесіце канькі на цвік?

– Я збіраюся яшчэ пагуляць. Прынялі рашэнне з сям'ёй, параіліся, што ўсё ж такі я яшчэ не найграўся і малады ў душы.

– Быць можа ўжо вядома, у які клуб пяройдзеце?

– Давайце дачакаемся афіцыйнай інфармацыі. Думаю, хутка ўсе даведаюцца, – сказаў Міхноў.