Усе навіны

Тры ўніверсітэты NCAA вядуць барацьбу за Леўшунова

2 ліпеня, 13:42

Журналіст выдання Neutral Zone Майк МакМахон паведаміў, што барацьбу за беларускага абаронцу Арцёма Ляўшунова вядуць тры ўніверсітэты: Мічыганскі дзяржаўны ўніверсітэт (Michigan State University), Універсітэт Мічыгана (University of Michigan) і ўніверсітэт Вермонта (University of Vermont).

У рэйтынгу ад ncsasports.org, Універсітэт Мічыгана ўваходзіць у топ-3 каледжаў ЗША, Мічыганскі дзяржаўны ўніверсітэт – у топ-20, Універсітэт Вермонта – у топ-35.