Усе навіны

Анаркулаў падпісаў пробны кантракт з «Дынама»

12 ліпеня, 18:37

Брамнік Георгій Анаркулаў падпісаў пробны кантракт з мінскім «Дынама».

У мінулым сезоне 25-гадовы галкіпер правёў за «Шахцёр» 41 матч у рэгулярным чэмпіянаце, атрымаў 31 перамогу, пры каэфіцыенце надзейнасці 1.51, працэнты адбітых кідкоў 94.3 і 8 шатаўтах. Расіянін стаў самым надзейным варатаром экстралігі.

У плей-оф чэмпіянату Беларусі ў Анаркулава 11 гульняў, каэфіцыент надзейнасці 2.36, працэнт адбітых кідкоў 92.6.