Усе навіны

Гатавец і Валчанкоў адправіліся на перадсезонны збор маскоўскага «Дынама»

15 ліпеня, 20:23

Беларускія абаронцы Кірыл Гатавец і Арцём Валчанкоў адправіліся на перадсезонны збор маскоўскага «Дынама».

У мінулым сезоне Гатавец правёў за маскоўскае «Дынама» 59 матчаў у рэгулярным чэмпіянаце і набраў 9 (5+4) балаў. У плэй-оф на яго рахунку 6 паядынкаў і адзін асістэнцкі бал.

Валчанкоў у сезоне-2022/23 выступаў за «Металург» у экстралізе і стаў чэмпіёнам Беларусі. У 55 гульнях рэгуляркі набраў 34 (7+27) балы. А ў плэй-оф за 18 паядынкаў зарабіў 5 (1+4) ачкоў.