Усе навіны

Сіліньш стаў новым трэнерам па фізпадрыхтоўцы мінскага «Дынама». Папярэдняга трэнера па АФП Лавец прыбралі з сайта каманды

18 ліпеня, 10:54

Мінскае «Дынама» аб'явіла пра прызначэнне латвійскага спецыяліста Нормундса Сіліньша на пасаду трэнера па фізпадрыхтоўцы.

Латвіец мае досвед працы ў «Ак Барсе», «Тарпеда», «Спартаку», «Дынама» (Рыга), «Лакаматыве» (Яраслаўль). 39-гадовы трэнер таксама працаваў з юніёрскай зборнай Латвіі.

Да Сілінша пасаду трэнера па фізпадрыхтоўцы займала Таццяна Лавец. «Дынама» не паведамляла пра раставанне са спецыялісткай, аднак з сайта клуба трэнера прыбралі.