Усе навіны

Агент Худобіна, які мог перайсці ў мiнскае «Дынама: «Лічу, што Антон нашмат мацнейшы за іх новага брамніка»

30 ліпеня, 15:49

Агент брамніка Антона Худобіна Аляксандр Чарных пракаментаваў адмову мiнскага «Дынама» ад паслуг яго кліента.

«Мы чакалі Мiнск, але клуб зрабіў выбар на карысць канадскага брамніка. Дай бог, вядома, каб у яго ўсё атрымалася. Але маё асабістае меркаванне, што Худобін нашмат мацнейшы за гэтага варатара. Цяпер праходзяць перадсезонныя турніры, людзі глядзяць. Спадзяюся, што Антон пакажа сябе ў КХЛ. Таксама каласальны вопыт атрымаюць варатары, якія будуць працаваць з ім у адным клубе», - сказаў Чарных.