Усе навіны

Палішчук – пра 4:3 з «Брэстам»: «Рады, што ў «Дынама-Маладзечна» ёсць характар»

11 жніўня, 14:05

Галоўны трэнер «Дынама-Маладзечна» Аляксандр Палішчук пракаментаваў перамогу над «Брэстам» (4:3) у Кубку Салея.

– Добры матч. У трэцім перыядзе хлопцы рана паверылі ў перамогу і былі пакараныя супернікам. Малайцы, што сабраліся і змаглі перастроіцца, зрабіць высновы... Я рады, што гэта ёсць у камандзе. Што ёсць характар.

Парадавала ў сённяшнім паядынку дысцыпліна. Яна вызначана стала лепш. Па кідках і ўкідваннях дадалі.

Рады, што змаглі парадаваць сёння балельшчыкаў. Дзякуй ім за падтрымку, – сказаў Палішчук.