Усе навіны

Парфянюк заключыў двухбаковы кантракт з «Дынама»

14 жніўня, 18:25

Абаронца Мікіта Парфянюк заключыў двухбаковы кантракт з мінскім «Дынама». Пагадненне разлічана на тры сезоны.

Папярэдні сезон Парфянюк правёў у OHL за «Ашаву». У 56 матчах 19-гадовы абаронца адзначыўся 10 (3+7) ачкамі, пры паказчыку карыснасці «-5» і 46 хвілінах штрафу.

Раней Парфянюк выступаў у чэмпіянаце Беларусі за «Юніёр», «Юнацтва», U-17, U-18.

У ліпені абаронца падпісаў пробны кантракт з «Дынама», пасля чаго згуляў у трох кантрольных матчах.