Усе навіны

Трэнер «Нёмана» Летаў: «Мы трацілі шмат сіл на тое, каб завалодаць гэтай шайбай, ад гэтага пакутавала завяршальная стадыя»

17 жніўня, 22:29

Галоўны трэнер «Нёмана» Яўген Летаў пракаментаваў паразу ад «Сокала» (2:5).

– Галоўная праблема матчу – гэта рэалізацыя?

– Так, супернік нам сёння, а асабліва ў першым перыядзе, паказаў, як трэба рэалізоўваць свае моманты. І выразна гэта зрабіў – добрыя галы забіў. На жаль, у нас не атрымлівалася ў завяршэнні. Ёсць над чым працаваць

– Чаго не хапіла для камбэка пры ліку 2:3?

– Па-першае, мы трацілі вельмі шмат сіл на тое, каб завалодаць гэтай шайбай і перавесці гульню ў зону атакі, каб там нешта стварыць. Для гэтага затрачвалі вельмі шмат энергіі, ад гэтага пакутавала завяршальная стадыя: узровень катання, перадач, кідкоў. Супернік паказаў годную гульню.

– Гэта галоўнае, чаму трэба павучыцца ў суперніка? Рэалізацыя, узровень перадач?

– Дык хакей жа з гэтага і складаецца. Не толькі фізічная, але і тэхнічная база. Майстэрства, гульнявое мысленне. У гэтым кампаненце, вядома, у некаторых момантах нас яны перагульвалі. Там, дзе трэба было, супернік дадаў. У нас таксама былі галявыя сітуацыі, але ў іх супернік добра згуляў.

– Сёння вымушана гулялі ў шэсць абаронцаў. Як справы ў Карповіча і Багалейшы?

– Сяргея хацелася б убачыць да пачатку чэмпіянату, а Даня павінен быць ужо ў наступнай гульні. Спадзяёмся, што ён будзе здаровы.

– Андрэй Феклістаў – пачатковец каманды. У перадсезонцы добра ў яго атрымлівалася, але ў афіцыйных матчах пакуль закінуць не можа. Што скажаце?

– Мы ведаем, што Андрэй – майстравіты гулец, які сваю дваццатку выбівае ў нашым чэмпіянаце. Ёсць такі момант, што ён трохі асеў у фізічным плане, ад гэтага пакутуе і стварэнне момантаў, і рэалізацыя – адно на іншае накладваецца. Але мы верым у Андрэя і спадзяемся, што ён справіцца з усім.

– Гэта значыць, вы гатовыя пачакаць?

– Вядома! – сказаў Летаў.