Усе навіны

Квартальнаў пра перамогу над «Адміралам»: «Нядрэнна згулялі. Але ёсць над чым працаваць»

26 жніўня, 17:48

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Дзмітрый Квартальнаў падвёў вынікі перамогі над «Адміралам» (4:1).

– Усіх з перамогай. Нядрэнна згулялі. І ў большасці закінулі. Але ёсць над чым працаваць. Новыя хлопцы з'явіліся ў складзе. Выдатна, што яны сёння вызначыліся галамі. Наперадзе яшчэ дзве гульні. У тым ліку заўтра.

– Зноў перамаглі і ў серыі булітаў.

– Гэта добра. У мінулым сезоне «Дынама» часта саступала ў серыі кідкоў. Выдатна цяпер, што ў гэтым кампаненце ўсё складваецца. Галоўнае, каб і ў рэгулярцы так было, – сказаў Квартальнаў.