Усе навіны

Расійскі хакеіст Гваздзіка быў забіты на запарожскім напрамку

29 жніўня, 17:23

Экс-хакеіста смаленскага «Славуціча» Арцёма Гваздзіка забілі падчас вайны з Украінай. Ён ваяваў на запарожскім напрамку ў штурмавых падраздзяленнях ПДВ. 35-гадовы варатар быў ліквідаваны 23 жніўня. У складзе «Славуціча» ён гуляў у сезоне-2015/16. У апошні час выступаў за каманду ПДВ з горада Пскоў, а таксама трэніраваў дзяцей. За час кар'еры Гвоздзік таксама гуляў за клубы ВХЛ: «Тамбоў», новачэбаксарскі «Сокал» і барнаўльскі «Алтай».